
OPPA МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛь БАРДАЎ гэта некалькідзённае сьвята песьні поўнасьцю аўтарскай такой, у якой лічыцца перш за ўсё асабісты, сьвядомы свайго значэньня й адметнасьці пераказ артыста, выражаны сваімі словамі й музыкай. Гэта некамэрцыйны фэстываль, які зьяўляецца адказам асяродзьдзя бардаў на тандэт масавых забаваў. З дня сваіх народзінаў у 1978 годзе фэстываль OPPA стаўся адным з найважнейшых песенных мерапрыемстваў у Польшчы.
OPPA - Міжнародныы фэстываль бардаў (до 2005 году як Агульнапольскі агляд аўтарскай песьні) арганізуецца асяродзьдзем творцаў і выканаўцаў, згуртаваных у Літаратурна-музычным таварыстве Баляда. Гэта адзіны такога рангу фэстываль у Польшчы, які прэзэнтуе творчасьць бардаў, значыць сьпевакоў, якія адначасова зьяўляюцца аўтарамі й кампазытарамі сваіх твораў. Меркаваньнем арганізатараў у гэтак успрыманай аўтарскай песьні, як у ніякай іншай, найпаўней праяўляецца асабовасьць творцы, ягоны сьветапогляд, філязофія жыцьця, сьвет уласных перажываньняў і багаж досьведу. Аўтарская песьня зьяўляецца а прынамсі павінна быць найбольш асабістым выказваньнем творцы, ягоным спосабам на камунікаваньне са сьветам, аўтаэкспрэсіяй празь літаратурна-музычны твор. Творца сам падбірае для гэтай мэты найбольш адпаведную артыстычную форму й бярэ за гэта поўную адказнасьць.
У чарговых выпусках фэстывалю артыстычныя шліфы здабывалі індывідуальнасьці, прозьвішчы якіх у Польшчы добра вядомыя. У журы ўваходзілі выбітныя аўтары й кампазытары, а ў суправаджальных канцэртах выступалі такія зоркі, як: Паола Контэ, Жорж Мустакі, Луі Ляк, Ярамір Ногавіца, Юрый Кукін і многія іншыя.
Паколькі з году на год удзельнічала ўсё больш замежных артыстаў, у 2006 годзе Фэстываль зьмяніў афіцыйную назу на OPPA Міжнародны фэстываль бардаў.
ПРАГРАМА
OPPA складаецца з конкурсу,
пазаконкурсных канцэртаў, сольных канцэртаў зорак ды суправаджальных
мерапрыемстваў. У конкурсе бяруць удзел маладыя творцы. Найвышэйшай
узнагародай OPPA зьяўляевва Прэмія ім. Ёнаша
Кофты, якая дапамагае пераможцу ў запісе, выданьні й прамоцыі кружэлкі.
Астатнія ляўрэаты OPPA
атрымліваюць каштоўныя рэчавыя ўзнагароды, зьвязаныя з артыстычнай дзейнасьцю
(музычныя інстрымэнты, электроннае абсталяваньне).
Апрача конкурсу істотным элемэнтам OPPA
зьяўляецца канцэрт Прэмеры, у якім бяруць удзел зоркі аўтарскай песьні,
прэзэнтуючы свае найноўшыя творы, напісаныя адмыслова з гэтай нагоды. Адзіным
судзьдзёй гэтага канцэрту зьяўляецца публіка, якая ў плебісцыце выбірае
найлепшую прэмерную песьню.
Публіка OPPA гэта патрабавальныя людзі, зацікаўленыя песьняй, тэкст якой мае літаратурную вартасьць і перадае неабыякавы зьмест. На канцэрты OPPA прыходзяць часта разам амаль усе пакаленьні прыхільнікаў добрай песьні.
Арганізатарам OPPA ад 1997 году зьяўляецца Літаратурна-музычнае таварыства Баляда, а дырэктарам фэстывалю старшыня Таварыства, Пётр Бакаль. Ён яшчэ ў студэнцкія часы, у 1978 годзе выйшаў зь ідэяй стварыць OPPA ды быў кіраўніком першых выпускаў фэстываляў, якія адбываліся тады ў студэнцкім клюбе Hybrydy. ЛМТ "Баляда" арганізуе, між іншым: канцэрты, аўтарскія сустрэчы, конкурсы, варштаты, агляды й фэстывалі, якія папулярызуюць аўтарскую песьню, у шырокім яе разуменьні. З аднаго боку, супрацоўніче з многімі артыстамі гэтай плыні, а з другога з дамамі культуры, арганізатарамі мерапрыемстваў, СМІ, дзяржаўнымі ўстановамі й самакіраваньнямі. За сваю шматгадовую дзейнасьць Таварыства стала карыстацца прызнаньнем публікі й пашанай у асяродзьдзі.
SLM Ballada, Piotr Bakal, tel/fax: +48 (22) 8981473, + 48 601 847 559
internet: www.ballada.pl e-mail: oppa@ballada.pl, ballada@ballada.pl, bakal@ballada.pl